22 верасня 2023 года з мэтай павышэння ўзроўню ведаў па правілах бяспечных паводзін пры НС для вучняў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" арганізавана экскурсія ў абласны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
У ходзе мерапрыемства інспектар М.В. Гаварушкіна азнаёміла дзяцей з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін, супрацьпажарнай бяспекі, правіламі абыходжання з электрапрыборамі, газавым абсталяваннем і г. д.
Рабяты засталіся задаволеныя такой цікавай і пазнавальнай экскурсіяй.



