Дзень народнага адзінства перш за ўсё сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці. Гэта сімвал Гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй ва ўласным доме.
У гэты святочны дзень мы ўспамінаем падзеі, якія адыгралі ключавую ролю ў стварэнні нашай дзяржавы. Маючы багатую гісторыю і пераадольваючы шматлікія цяжкасці, беларусы захавалі і з годнасцю пранеслі праз стагоддзі сваю самабытную культуру і ментальнасць. Гэта тая аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.
І сёння, нацыянальная згода і адзінства грамадства, спакойнае і мірнае жыццё грамадзян з'яўляюцца неабходнай умовай для стабільнага і дынамічнага развіцця нашай Беларусі.
Жадаем кожнаму моцнага здароўя, міру, згоды, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Выступленне каманды школы падчас культурна-забаўляльнай праграмы, прысвечанай Дню народнага адзінства «Час быць разам»https://www.instagram.com/reel/CxQpQIiIg_S/?igshid=MTc4MmM1YmI2Ng==
Моцныя, таму што разам! Навучэнцы прынялі ўдзел у чэленджы "Моцныя, таму што разам!» https://www.instagram.com/reel/CxKoXlYouXd/?utm_source=ig_web_button_share_sheet&igshid=MzRlODBiNWFlZA==