Урокі бяспекі прынеслі дзецям новыя веды і ўменні, бо цяпер яны дакладна будуць ведаць правільны алгарытм дзеянняў падчас пажару і змогуць не толькі бяспечна пакінуць небяспечны будынак, але і падкажуць іншым людзям.
Хлопцы з вялікай цікавасцю слухалі і даведваліся для сябе нешта новае і цікавае, а затым у гульнявой форме замацавалі атрыманыя веды. У завяршэнне мерапрыемстваў усе дзеці ў падарунак атрымалі тэматычныя размалёўкі, Улёткі і памяткі.
Работнікі РАНС нагадваюць!
Няўхільнае выкананне правілаў бяспекі, ахавае вас і
вашых блізкіх ад узнікнення надзвычайных сітуацый:
- не перагружайце электрычную сетку;
- не пакідайце без нагляду электранагравальныя прыборы;
- сыходзячы з кватэры (дома) выключайце электрапрыборы з сеткі;
- забаронена выкарыстоўваць самаробныя электрапрыборы.
