У рамках штогадовага адукацыйнага праекта, які створаны і рэалізоўваецца Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з беларускай алімпійскай акадэміяй 04.09.2023 года для навучэнцаў 6 " Д "класа спартыўнага профілю ДУА" Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага " былі ўручаны Алімпійскія дзённікі. Старонкі дзённіка знаёмяць навучэнцаў з гісторыяй алімпійскага руху, яго развіццём і месцам у ім беларускіх спартсменаў. Маляўнічы і інфарматыўны Дзённік дазваляе навучэнцам пры карыстанні ім пазнаваць шмат новай і карыснай інфармацыі.


