14 чэрвеня 2023 года ў актавай зале школы прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі выпускнікам 9-х класаў.
Віншуем! Няхай усё тое, што вы вучылі, стане для вас трывалым падмуркам для далейшага навучання, і ўсё роўна, дзе яно будзе праходзіць: у сценах роднай школы або ў іншай навучальнай установе! Галоўнае, будзьце шчаслівыя, верце ў сябе і дасягайце пастаўленых мэтаў!


