Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2023

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу…

Гэта свята традыцыйна адзначае і наша ўстанова адукацыі. Таму ў гонар Дня роднай мовы сярод вучняў школы прайшоў флэшмоб "Слова наша роднае, ты ў сэрцы маім" на песню “Беларуская мова” групы Дразды, адной з лепшых сучасных айчыных груп, якую ведаюць усе беларусы

 

З мэтай, папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, рэкламы кніг, каб іх змест закрануў іншых, вучні XI класа падрыхтавалі буктрэйлеры.Зроблены яны па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў Казіміра Камейшы “Курганны звон” і Васіля Быкава “Знак бяды”

https://disk.yandex.ru/d/qPJWlfdxGKv0Gg

https://disk.yandex.ru/d/hymqjpzWnJHXTg

Для афармлення фотазоны вучні намалявалі насценгазеты з крыжаванкамі, загадкамі, прыказкамі і словамі беларускіх пісьменнікаў аб нашай мове. Сярод слоў, што вучні напісалі на іх былі і пажаданні мовебыць моцнай і папулярнай, быць у сэрцы і на вуснах кожнага беларуса!

Так, усіх уразіў спектакль паводле апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”, які падрыхтавалі і паказалі сямікласнікі


Прыгожая, мілагучная, блізкая да сэрца!..

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове прайшла сярод вучняў і настаўнікаў нашай школы. Гэта выдатная магчымасць для кожнага не толькі праверыць веды, але і дакрануцца да нацыянальнай культуры. З кожным годам колькасць удзельнікаў толькі павялічваецца.

Вучні Іскраўскай базавай школы наведалі літаратурны музей "Спадчына", праведзена экскурсія "Роднае слова ў творчасці маіх землякоў"

Разделы сайта