Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2021

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына

   У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5 "В" класа была праведзена літаратурна-пазнавальная гульня "Сябруем з роднай мовай". Вучні працавалі са скорагаворкамі, адгадвалі загадкі, паўтаралі прыказкі і прымаўкі, песні. Зразумелі, што мову трэба любіць так, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Вучні пашырылі свой кругагляд і паглыбілі веды.

З мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры ў 1 “В” класе была праведзена гульнявая праграма “Па старонках беларускіх казак”. Дзецям вельмі спадабалася інсцэніраваць казкі, размаўляць ад асобы герояў на беларускай мове.

З мэтай далучэння вучняў да вывучэння гісторыі роднага краю і фарміравання пачуцця патрыятызму для вучняў 5"А" была праведзена класная гадзіна "Гісторыя малой Радзімы". Вучні даведаліся пра гістарычны шлях, які прайшоў наш родны горад. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай Радзіме, па-новаму ўбачылі свой родны край і з большай павагай сталі адносіцца да родных мясцін.

          

Наведвальнікі гуртка "Тэатральны калейдаскоп" паказалі гледачу школы тэатралізаванае прадстаўленне "Бялыніцкі кірмаш". Сваю творчасць у якасці герояў кірмашу прадэманстравалі вучні з 6"А", 8"А", 9"А" класаў. Было весела!

У 10"Б" і 11"А" класах прайшла прэзентацыя праекта "Нясём сваю мы спадчыну". Вучні пазнаёміліся з такімі напрамкамі праекта, як "Знакамітыя землякі", "Пісьменнікі Прыдруцкага краю", "Краязнаўства", квэст-гульня "Карані і вытокі", "Сцяжынкамі натхнення", "Дзень беларускага пісьменства". З’яўляючыся актыўнымі ўдзельнікамі праекта, ім прыемна было прадставіць вынікі сваёй работы.

       

Вучаніцы 8"А" і 9"А" класаў сумесна з настаўнікам працоўнага навучання Камлёвай Н.А. пашылі спадніцы і фартухі ў нацыянальным стылі для выкарыстання іх у тэатралізаваных пастаноўках.

У 1"Г" класе была праведзена класная гадзіна "Мая малая радзіма" з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, павагі да свайго роднага краю, любові да роднай мовы.

         

З мэтай выхавання пачуцця павагі да роднай мовы, правільнага і дакладнага ўжывання слоў пры адказе на пытанні прайшла віктарына "З любоўю да роднага слова" для вучняў 1"Д" класа.

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова.

Разделы сайта