Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2021

Праз творчасць да пазнання роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 2 “Б” класа паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Беларускія народныя казкі”. У час конкурсу спаборнічалі ў веданні беларускіх народных казак, малявалі любімых казачных герояў. Вынікам конкурсу стала не толькі выстава малюнкаў, але і жаданне вучняў чытаць казкі на роднай мове.

Cярод вучняў шостых і сёмых класаў загадчыкам бібліятэкі Новікавай А. В. і бібліятэкарам Дабравольскай Н. М. праводзілася гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. Рабяты прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: адказвалі на пытанні гульні-конкурса. Мерапрыемства натхніла вучняў на чытанне кніг на беларускай мове. У бібліятэцы яны з задавальненнем і цікавасцю выбралі кнігі для самастойнага чытання.

 З мэтай замацавання ведаў дзяцей аб беларускiх народных казках, выхавання пачуцця любовi да роднай мовы, гонару за таленавіты народ у 4"А" класе было праведзена мерапрыемства "Падарожжа па беларускiх народных казках". 


Беражыце роднае слова! Імкніцеся дасканала валодаць ім! Размаўляйце па-беларуску!

 

 

Разделы сайта