Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2021

І загучала слова...

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца...
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры 24 студзеня з вучнямі VI «Б» класа была праведзена гульнявая праграма  «Намі будзе  Радзіма ганарыцца».  Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у розных конкурсах, адказвалі на бліц-пытанні, праяўлялі веды і кемлівасць.
         
Вуснае падарожжа "Прыгажосць роднай мовы" прайшло для вучняў 5"Г" класа. Мерапрыемства сфарміравала станоўчую матывацыю да вывучэння беларускай мовы, культуры адносін у вучнёўскім калектыве; садзейнічала развіццю слоўна-лагічнага мыслення і памяці. Вучні з цікавасцю размаўлялі на беларускай мове і выконвалі заданні.
Актывісты літаратурнага музея "Спадчына" арганізавалі для вучняў шостых класаў выставу радаводаў "Разам мы сям’я". Дэвіз выставы - "Расцём беларусамі". Вучні здзейснілі завочнае падарожжа ў сямейныя радаводы.
З мэтай выхавання патрыятызму і грамадзянскасці ў 3"В" класе было праведзена  мерапрыемства "Беларусь - мая Айчына". У час мерапрыемства навучэнцы адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі. Вучні ўспомнілі пра старажытныя замкі Беларусі. Па фотаздымках абмеркавалі мінулае і сучаснае нашай краіны.

 

Класная гадзіна "Беларусь - мая краіна" для вучняў 2"А" класа прайшла на пазітыўнай ноце. Мэта мерапрыемства -  сфарміраваць у вучняў уяўленне аб Радзіме, выхаваць  любоў і павагу да сваёй Бацькаўшчыны. Вучні выконвалі заданні, адказвалі на пытанні, разважалі. 

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сярод вучняў сёмых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы". Гульня спрыяла папулярызацыі ведаў па беларускай мове, садзейнічала выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы, культуры маўленчых зносін. У час мерапрыемства вучні даведаліся пра традыцыі, звычаі беларусаў, успомнілі прыказкі і прымаўкі, правілы арфаграфіі, а таксама праявілі свае веды па гісторыі і геаграфіі Беларусі.

У 9 " Б "класе з мэтай далучэння вучняў да гісторыі беларускага народа, яго мовы, культуры праведзена мерапрыемства "Мова народа-яго святыня". Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі станаўлення беларускай мовы, удзельнічалі ў віктарыне "Прыказкі роднага краю", конкурсе чытальнікаў " Лепшыя вершы на роднай мове".

З мэтай далучэння да культуры беларускага народа, пашырэння ведаў аб беларускай музыцы ў 8 " А "класе было праведзена мерапрыемства " Песня-душа народа". У кожнага свая песня, якая дапаможа ў жыцці, падыме настрой.

У групе падоўжанага дня для вучняў 2"А" і 2"Г" класаў праведзена пазнавальна-інтэлектуальная гульня пад назвай "Зямля пад белымі крыламі". Мэта мерапрыемства - заахвочваць вучняў да вядзення гутаркі на роднай мове, замацоўваць веды, атрыманыя на вучэбных занятках, пра Беларусь, яе культуру, гісторыю і традыцыі, спрыяць выхаванню пачуцця гонару за свой край і народ.

 

 

Віктарына "Бацькаўшчына" была праведзена для вучняў 2"В" класа з мэтай прывіцця любові да роднай мовы, да Радзімы. Вучні з задавальннем адказвалі на пытанні, малявалі, слухалі вершы.

Сярод вучняў пятых класаў прайшоў конкурс чытальнікаў "Расцём беларусамі". Конкурс праводзіўся з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў.

             

У інтэлектуальнай гульні "Знаўцы мовы" прынялі ўдзел вучні 3 "А" класа. У ходзе гульні навучэнцы замацоўвалі веды па беларускай мове, развівалі творчае мысленне, пазнавальную цікавасць, узбагачалі слоўнікавы запас. Гульня вучням вельмі спадабалася, з вялікім задавальненнем яны выконвалі цікавыя і займальныя заданні.

Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Разделы сайта