Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2021

Мова цікава і займальна...

   У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 4 "Б" класе была праведзена пазнавальная гутарка   "Не пакідайце ж мовы роднай...". Праграма была насычана гістарычнымі фактамі, беларускімі народнымі гульнямі. У працэсе гутаркі вучні пазнавалі новыя беларускія словы, разгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх класікаў. Мерапрыемства прынесла карысць і асалоду маленькім беларусам.

   

Вучаніца 6"А" класа Свірэйка Дар’я на ўроку працоўнага навучання правяла майстар-клас "Букет для роднай мовы" для сваіх аднакласніц. Былі зроблены прыгожыя валошкі, рамонкі.

З мэтай фарміравання ў вучняў уяўлення аб нашай Радзіме - Беларусі, пазнання прыроды роднага краю ў 2"Г" класе прайшоў конкурс малюнкаў "Беларусь мая сінявокая". Дзеці чыталі вершы на роднай мове пра Беларусь,складалі прыказкі з ключавым словам "Радзіма". Здзейснілі завочнае падарожжа па нашай краіне, успомнілі легенду пра ўзнікненне горада Бялынічы. У сваіх малюнках паказалі прыгажосць нашай сінявокай Беларусі.

       

                  

З мэтай выхавання любові да роднага краю, яго традыцый і звычаяў у 3 "Б" класе была проведзена класная гадзіна "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаная тыдню роднай мовы.

Актывісты літаратурнага музея "Спадчына" шчыра запрасілі вучняў, настаўнікаў, бацькоў на працягу дня размаўляць толькі па-беларуску. Прапанову падтрымалі ўсе.

Вучням хочацца пажадаць: любіце і шануйце родную мову!

 

Разделы сайта