30 лістапада 2024 г. споўнілася 125 год з дня нараджэння Міхася Лынькова. З нагоды юбілею вядомага народнага пісьменніка ў школе арганізавана выстава малюнкаў "Прамяністае святло таленту". У выставе прынялі ўдзел вучні 3-9 класаў. Мэта праведзенага мерапрыемства - садзейнічаць папулярызацыі творчасці пісьменніка, выхаванню любові да роднага слова, багатай творчай спадчыны мастака слова, развіццю творчых здольнасцей вучняў і іх чытацкай адукаванасці.

