Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2017

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                   Загад  ад 15.02. 2017 № 102

 

ПЛАН

тыдня беларускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы №1 г.п. Бялынічы

імя М.І. Пашкоўскага

“Вечны голас магутнага слова”

з 20.02.2017 па 25.02.2017

п/п

Дата

Мерапрыемства

 

Клас

Адказныя

20.02.

Адкрыццё тыдня.

Гутарка – інфармацыя

“21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”

1-11

Настаўнікі пачатковых  і старшых класаў

20.02-24.02.

Класныя гадзіны “Беларуская мова як першааснова нацыянальнай культуры”

1-11

Класныя кіраўнікі малодшых і старшых  класаў

20.02

Конкурс малюнкаў “Беларускія народныя казкі”

2 “В”

Садоўская М.М.

20.02.-  21.02

Выпуск насценных газет

“Вечны голас магутнага слова”

5-11

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

20.02-25.02.

Літаратурная выстава да 500-годдзя кнігадрукавання “Нашчадкі Францыска Скарыны”

1-11

Новікава А.В.

20.02.

Гульня “Займальная мова”

3 “Б”

Андрыбайлава В.Д.

21.02.-24.02

 “Шляхамі  беларускага слова”. Экскурсія ў літаратурна-краязнаўчы музей

2-7

Клопава Д.В.

21.02.

Конкурс малюнкаў

“Слова, знітаванае з роднай зямлёй”

1-8

Педагог-арганізатар

21.02.

.Літаратурна-музычнгая кампазіцыя “Песняры зямлі беларускай”

4-я кл.

Сукоцкая В.А.

Бунакова А.А.

22.02

Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

1-2

Лашкевіч В.А.

22.02

Гульня “Займальная мова”

3“А”

Казлоўская Н.А.

22.02-24.02

Экскурсія ў кабінет- імправізацыю “Беларуская школка пачатку 20 стагоддзя”. “Псалтыр як узор беларускага кнігадрукавання”

5 -6

Рамановіч В.В.

23.02.

Круглы стол “Беларускія асветнікі. Да 500-годдзя з Дня беларускага кнігадрукавання”

9-11

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

23.02.

Выстава ўласных твораў вучняў“Першыя крокі ў літаратуру”

1-9

Лашкевіч В.А. Клопава Д.В.

23.02.

Фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”

5-6

Новікава А.В.

23.02.

Конкурс радаводаў

“Мой род, мая сям’я”

6 “Б”

Клопава Д.В

24.02

Вусны часопіс “Гучы, роднае слова”

2 “Б”

Якубава Л.І.

24.02.

Гульня-падарожжа “Гучы, наша роднае слова”

3-4

Судакова Е.С.

Самцова А.В.

24.02

Тэатралізаванае прадстаўленне “Казка ў госці да вас”

1-2

Курапата І.В.

24.02.

Пазнавальная гадзіна “Беларускі лён”

2 кл..

Садоўская М.М

24.02.

Конкурс эрудытаў “Слова роднае”

5-я кл.

Рамановіч В.В.

24.02.

Тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца”

6-7

Клопава Д.В.

Рамесленнікава Г.В.

 Намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце                                                       Г. А. Алянюк 

                                                                                                                                            

“ 15 ” лютага 2017г.

“Вечны голас магутнага слова”

 

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.п.Бялынічы імя Мікалая Іванавіча Пашкоўскага” 20 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Вечны голас магутнага слова”.

 Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з настаўнікамі пачатковых класаў ставілі перад сабой наступныя мэты:

  • фарміраваць цікавасць да прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Музыка”;
  • развіваць творчыя здольнасці, лагічнае мысленне вучняў, навыкі выразнага чытання;
  • папулярызаваць беларускую мову сярод моладзі ў пазаўрочны час;
  • спрыяць развіццю інтэлектуальнага ўзроўню;
  • выхоўваць пачуццё гонару за сваю зямлю, ашчадныя адносіны да роднага слова.

У гэты дзень з навінкамі кніжнай літаратуры ўсіх жадаючых пазнаёмілі бібліятэкары Новікава А.В. і Дабравольская Н.М. На перапынках пад беларускую музыку праходзіла акцыя “Жыві слова”, у якой вучні і настаўнікі школы з задавальненнем прымалі ўдзел.

Адбылося адкрыцце выставы літаратурных газет “Слова роднае, гучы”, аб’яўлены конкурс малюнкаў “Слова, знітаванае з роднай зямлей”.

Вучні старэйшых класаў арганізавалі для малодшых школьнікаў займальныя хвілінкі, дзе гучала роднае слова на тэму: радзімы, любові да бацькоў, любові да мовы, на тэму кахання. Хлопчыкі і дзяўчынкі ячшэ раз зразумелі, што без мовы не будзе беларускага народа. Вучні пажадалі, каб беларуская мова гучала заўсёды з нашых вуснаў, каб яна заставалася такой мілагучнай, каб яе пачулі нашы нашчадкі. 

У вельмі цікавым фармаце прайшла сустрэча з загадчыцай раеннай дзіцячай бібліятэкі Аленай Аляксандраўнай Ксюнягінай. Удзельнікі літаратурнай гасцеўні “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова” пазнаёміліся з паходжаннем слоў беларускай мовы, выконвалі творчыя заданні, задавалі пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы, часам - з гумарам. Гучалі песні на словы Ніны Мацяш. На працягу ўсёй сустрэчы адчувалася атмасфера святла і дабрыні.

Такія мерапрыемствы трэба праводзіць не толькі таму, што яны павучальныя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы, да нацыянальных традыцый. І хочацца верыць, што нашы вучні і надалей будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала.

 

Намеснік дырэктара  па вучэбнай рабоце                                Г.А.Алянюк

Разделы сайта