Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова шмат не патрабуе. Павага, клопат і любоў да роднай мовы - гэта абавязак кожнага беларуса. 

   У Міжнародны дзень роднай мовы ў школе была аформлена фотазона. На ёй былі размешчаны гексы са словамі да нашай мовы: пявучая, мілагучная, родная, ласкавая, адзіная, прыгожая, лагодная. А на другім паверсе школы быў размешчаны стэнд “21 лютага – Дзень роднай мовы”, на якім змешчаны малюнкі вучняў па беларускіх творах, а таксама тэматычныя газеты.

       

     

  Тры каманды пяцікласнікаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”. З задавальненнем крочылі па станцыях “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Літаратурная крыжаванка” “Нельга забыть”, “Прадоўжы твор”, “Старонкі сучаснага і мінулага”, вучыліся працаваць у камандзе. Удзельнікі адказвалі на складаныя пытанні з гісторыі нашай краіны, правяралі сябе ў правапісе слоў, успаміналі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, крыжаванкі. Дапамагалі ў правядзенні мерапрыемства вучні 9 “А” класа, будучы мадэратарамі, кіравалі працэсам і падлічвалі балы. Каманда пераможцаў і астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

             

   Цікава і творча прайшло мерапрыемства для вучняў 5 “Б” і 6 “А” класаў, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Гэта была інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі ведаў па беларускай мове, садзейнічала выхаванню цікавасці да роднай мовы, развіццю культуры маўленчых зносін. Рабяты з задавальненнем узгадалі ветлівыя словы, пажаданні, прыказкі і прымаўкі, адказалі на цікавыя пытанні, выканалі ітэлектуальныя заданні. Пераможцы былі адзначаны граматамі.

 

Відэаролік “Гучы ў вяках, родная мова!”. Вучні 11”А” класа правялі інтэрв’ю сярод вучняў і настаўнікаў, задавалі пытанні пра тое, што асабіста для іх значыць Дзень роднай мовы і што зрабіць, каб мову з пасіўнага ўжытку перавесці ў актыўны. Узнёсла і з любоўю вучні і настаўнікі прачыталі радкі любімых вершаў на беларускай мове пра тое, якая яна, наша родная мова!

https://disk.yandex.by/i/zSkUTZO2L_4dBQ

Сярод вучняў 9 “В” класса прайшоў інтэлектуальны брэйн-рынг “Лёсу майго кірунак”, што паспрыяла інтэлектуальнаму развіццю асобы вучняў, выхаванню ў іх цікавасці да ведаў.У час гульні вучні праявілі варыятыўнасць мыслення, творчыя здольнасці, канструктыўныя уменні. Падчас гульні удзельнікі рашалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні пра Беларусь, успаміналі герояў любімых беларукіх твораў. У перапынках паміж этапамі гульні гучалі вершы і песні на беларускай мове ў выкананні гурта “Дразды”. Кожны ўдзельнік змог прыняць удзел у спаборніцтве на веданне роднай мовы, захаваць у сэрцы часцінку роднага краю.

Мерапрыемства "Мяшок гісторый "Дзень роднай мовы" адбылося з мэтай  прызнання важнасці роднай мовы. У мерапрыемстве акцэнтаваліся асноўныя моманты, звязаныя з гісторыяй і асаблівасцямі выкарыстання роднай мовы ў нашым культурным асяроддзі. У час гульні вучні замацавалі і пашырылі веды пра беларускія народныя прыказкі, гульні, святы, песні, узбагацілі свой слоўнікавы запас.

      

У аздараўленчым лагеры "Факел" у рамках Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гульня-падарожжа "Збяры Беларусь у сваім сэрцы"

   

  

У 3"Б" праходзіў конкурс загадак: "Мову родную люблю і на ёй я гавару". Конкурс накіраваны на папулярызацыю роднай мовы і творчасці, праяўленне і выхаванне патрыятычных пачуццяў, на ўмацаванне сяброўскіх зносін.

        

 На мерапрыемства да рабят 3"В" класа завітала Спадарыня Мова. Яна прасіла паважаць і шанаваць мову і гісторыю свайго народа. З павагай аднасіцца да слова. Дзеці падзяліліся на каманды і выконвалі заданні, якія для іх падрыхтавала Спадарыня Мова.

      

21 лютага ў 4”Г” класе праведзена гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”. У час мерапрыемства вучні ўзбагачалі слоўнікавы запас, развівалі сваю кемлівасць, пачуццё слова, культуру маўлення. Усе атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і новых ведаў 

    

 Мэтай мерапрыемства "Гукі роднай мовы " была папулярызацыя беларускай мовы. Вучні  4 "В" з захапленнем выконвалі ўсе заданні: перакладалі словы, адказвалі на цікавыя пытанні, разгадвалі крыжаванку пра Беларусь, чыталі біяграфію і вершы беларускіх паэтаў.

   

Для вучняў 5-11 класаў у бібліятэцы ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага" загадчыкам бібліятэкі Новікавай А.В. і бібліятэкарам Дабравольскай Н.М. да Міжнароднага дня роднай мовы была аформлена выстава-калейдаскоп "Гучы, роднае слова". Рабяты с цікаўнасцю знаёміліся з матэрыяламі выставы і бралі кніжкі на беларускай мове, каб прачытаць іх дома

Да Дня роднай мовы ў 4"Б" класе праводзілася гульня "Знаўцы беларускай мовы". У час гульні вучні узбагачалі свой слоўнікавы запас беларускіх слоў; развівалі памяць, увагу; пашыралі свой кругагляд; выхоўвалі пачуццё калектывізму.

Разделы сайта